Port1

Вяртаньне

Выстаўляю тут сваю песьню – каму спадабаецца, дзяліцеся ёй, калі ласка:


Калі кепска грузіцца відэа, ёсьць проста аўдыё:

https://soundcloud.com/alex-znatkevich/port13-2

Гэта апошняе, што боўталася ў галаве яшчэ зь 90-х, і ўпершыню нешта атрымалася запісаць не самотна. Дзякуй велічэзны Весьне Касэрэс, якая зрабіла 90 працэнтаў працы, і Сяргею Шупу, без чыёй дапамогі гэтага запісу не было б. Вы найлепшыя :)

Port1

«Through the Language Glass: Why the World Looks Different In Other Languages», by Guy Deutscher

Калі пачаў чытаць уступ да гэтай кніжкі, на некалькі хвілін адчуў зайздрасьць — падумалася: чаму ж я сам некалі, у студэнцкія гады, за такое ня ўзяўся? Бо заўжды ж цікавіўся моўнымі падзеламі часам малапрыдатнага для дзяленьня сьвету, і тым, як яны часта не супадаюць у розных мовах — можна было б і напісаць нешта:) Але ўжо ў другой частцы ўступу пабачыў, што Дойчэр абяцае болей за рэчы, вядомыя больш-менш удумліваму перакладчыку.

Наймацнейшы бок гэтай кнігі – сыстэмна пададзеныя экспэрымэнты апошніх гадоў, якія даводязць уплыў мовы на ўспрыняцьце колеру і на прасторавую арыентацыю. Уплыў не вырашальны, але дастаткова адчувальны, каб навукоўцы маглі яго «злавіць». Колеры ў кнізе атрымалі найбольш увагі – ад гістарычнага экскурсу з навуковымі спрэчкамі наконт тэкстаў Гамэра да дадатку, дзе тлумачыцца фізіялёгія зроку.

Collapse )
Port1

Ды не, ня сплю. Ня з мужам. Не з тваім!

Шаноўны Аляксандар Класкоўскі ўжо ня першы раз на сайце mediakritika.by згадвае як важнае дасягненьне беларускай журналістыкі пастанову камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў з крытыкай артыкулу Зянона Пазьняка «Сутнасьць правакацыі».

Collapse )


Цалкам згодны, што мэдыі «мусяць адказваць і за карыстальніцкі кантэнт, не дапускаць зьняваг, абраз». Але пастанова камісіі была настолькі няўдалая і блытаная, што зь яе такая выснова зусім не вынікае.

Ва ўступнай частцы чаго там толькі не цытуецца — ажно да таго, што Дэкларацыя прынцыпаў прафэсійнай этыкі журналіста, прынятая БАЖ, заклікае «не дапускаць дыскрымінацыі паводле расавай прыналежнасьці, нацыянальнасьці, спавяданай рэлігіі, паў [відаць, перакладзенае кампутарам „полу“], сэксуальнай арыентацыі, палітычных і іншых поглядаў і г. д.»

А ў выніку ўсё фактычна зводзіцца да таго, што выкарыстаньне ярлыкоў тыпу «правакацыя», «фальшывы актывіст» выглядае абразьлівым. І пры гэтым камісія чамусьці палічыла, што «ў дадзенай сытуацыі рашэньнем, якое адпавядае этычным прынцыпам журналісцкай супольнасьці, ад самага пачатку была б адначасовая публікацыя тэксту З. Пазьняка і адказу на яго І. Кузняцова».

Атрымоўваецца як у загалоўку гэтага блогу. Дык вы мо разьбярыцеся — калі гэта сапраўды абразы і зьнявагі, якім чынам адначасовая публікацыя тут дапаможа? Калі вас назавуць «прыдуркам», ці вас задаволіць права на адначасовы адказ? І для чаго – каб сказаць крытыку: «Сам ты прыдурак»?

Але рэч якраз у тым, што «правакацыя» і «фальшывы» у гэтым канкрэтным тэксьце Пазьняка гэта палітычныя ацэнкі, а не пустыя абразы. Яны магчыма памылковыя, але яны грунтуюцца на канкрэтных дзеяньнях, якія Пазьняк лічыць шкодным — спробе ўсталяваць у Курапатах помнік польскім афіцэрам.

Ад часу пастановы камісіі БАЖ прайшло ўжо два месяцы, і я б ня стаў пісаць гэтага тэксту, калі б спадар Класкоўскі згадаў бы, што тады ж у хуткім часе быў і адказ на яе на сайце Радыё Свабода. І палемізаваў бы з гэтым адказам па сутнасьці, замест таго, каб чарговы раз ухваляць пастанову:).

Port1

Кнігі-2012, не прайшло і трох месяцаў :)

Калі сядзіш у аэрапорце, а рэйс затрымліваюць надоўга, дык самы час падвесьці кніжныя вынікі мінулага году, хай сабе ўжо сакавік:)

1. Пакуль некаторыя людзі дзяліліся найлепшымі кнігамі, я сваю любімую дачытваў трэці раз. Калісьці двойчы браў у бібліятэцы, а летась ня вытрымаў і купіў «Гісторыю Эўропы» Нормана Дэйвіса.Collapse )Дзядзька зрабіў тытанічную працу, аб’яднаўшы ў адным томе пунктырны агляд ад палеаліту да 1992 году і маленькія гістарычныя фрэскі (у тым ліку пра БНР і Мірскі замак) так, што гэта цікава чытаецца як адно цэлае — смачны кактэйль з гісторыі і антрапалёгіі. Дэйвіс часам падае розныя погляды на адну падзею, але пры гэтым звычайна не саромеецца напісаць, які погляд ён лічыць правільнейшым і чаму. Памылкі ў такім выданьні непазьбежныя, і нават я тое-сёе заўважыў, аднак агульнага ўражаньня гэта не псуе. Таксама заўважныя польскія сымпатыі аўтара, што ня дзіва, бо ён адмысловец менавіта ў гісторыі Рэчы Паспалітай, пра якую напісаў не адну кнігу. Але зноўку ж, калі і ёсьць невялікія перакосы, дык яны не руйнуюць прыгожай будовы.

2. Адкрыцьцё году — Міленка Ергавіч у перакладзе Сяргея Шупы. Пра гэтую кнігу — «Іншала, Мадона, іншала» — пісаў раней у фэйсбуку. Кніга моцная, як мог бы быць альбом кавэраў любімых народных песень добрымі рок-гуртамі.

3. Кніга, якую ня змог дачытаць — зборнік Юрыя Станкевіча «Апладненне ёлупа». Не магу сказаць, што гэта было расчараваньне, бо і ў мінулым зборніку, які чытаў — «Мільярд удараў» — нічога не спадабалася акрамя аднайменнага апавяданьня. Тады агулам уражаньне было як у рэцэнзіі, што некалі напісала Марыйка Мартысевіч на «П’яўку» Але тут была кніжка ў цьвердай вокладцы, а ў зьмесьце — чытанае некалі ў інтэрнэт-раздрукоўцы «Любіць ноч — права пацукоў». Падумаў, што ў гаспадарцы прыдасца. «Любіць ноч...» пакуль не перачытваў, але ўсё астатняе мне падалося амаль мяшанкай са старой амэрыканскай фантастыкі, успамінаў Кастуся Акулы, газэтаў кшталту «Спід-Інфо» і «Совершенно секретно» канца 80-х пачатку 90-х ды цяперашніх правых сайтаў. Падазраю, што акрамя Акулы ўсё гэта ў большай ці меншай ступені ёсьць на сучасным расейскім тэлебачаньні. Як кінасцэнары гэта яшчэ б пайшло, але і ў такім выпадку не зашкодзіў бы добры рэдактар.

4. Найпрасьцей з найлепшым фільмам паводле літаратурнага твору, які чытаў, — за ўвесь год фільмаў пабачыў няшмат, а такі толькі адзін:) Так што безальтэрнатыўна перамагае «Ромавы дзёньнік». Перад тым прачытаў інтэрвію з Дэпам, дзе той тлумачыў, чаму двух герояў у фільме аб’ядналі ў аднаго. Якраз гэта у мяне пярэчаньняў ня выклікала, у адрозьненьне ад канцоўкі, якая нашмат больш патасная і маралізатарская, чым у кнізе Томпсана. Але агулам кнігу не спаганілі — стыль застаўся. Добрыя фільмы заўсёды не трымаюцца за кнігу, а будуюць на яе падмурку нешта сваё ўласнымі цаглінамі — да прыкладу, цытатай амара ў акварыюме: «Людзі адзіныя істоты на Зямлі, якія заяўляюць пра існаваньне Бога, і адзіныя жывыя стварэньні, якія паводзяць сябе так, быццам яго няма».
Port1

Сьпявай - мой унёсак у агульнае змаганьне з Апакаліпсісам :)

Варыяцыя на тэму Dresden Dolls



Нешта тут ёсьць, нібы дотык рукамі бяз рук
Некалі ты гэта меў, як паветра, паўсюль
Сьвет памірае, нібыта паранены зьвер
Гэта размова, хоць ты не гаворыш цяпер
Пяеш
Collapse )
Port1

Амстэрдам-2

Працягваю зьдзеквацца са сьветлай памяці Жака Брэля. Дзякуючы канструктыўнай крытыцы lady_z_shalomam, сёньня крыху выпіў, дапісаў куплет і вярнуўся ў правільны рытм.

А на відэа зусім іншая песьня, дзе Брэль такі малады...


Ў амстэрдамскім шынку напявае матрос
Свае сны, што вабяць яго ў акіян.
Ў амстэрдамскім шынку засынае матрос,
Покуль ветразі лашчыць у бухце туман.Collapse )
Port1

Амстэрдам

Напісаўся напаўпераклад-напаўварыяцыя на тэму Брэлеўскай песьні. Дасьведчаныя людзі – напрыклад, Хадановіч – мяне пэўна асудзяць, бо з чатырох куплетаў засталося тры, зьнікла высокае і нізкае чараўніцтва, ды і ўвогуле я францускай мовы ніколі не вучыў. Але калі б ведаў францускую, хіба мне прыйшло б у галаву нешта прыдумляць? Можна было б проста пяяць следам за Брэлем.



У амстэрдамскім порце сьпявае матрос
Свае сны, што вабяць яго ў акіян.
У амстэрдамскім порце засынае матрос,
Покуль ветразі лашчыць у бухце туман.Collapse )